Чыноўніка Адміністрацыі прэзыдэнта вінавацяць у махлярстве і хабарніцтве
https://spring96.org./be/news/17485
2007
2007-07-10T12:18:22+0300
2007-07-10T12:18:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Першаму намесьніку начальніка Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня, начальніку Ўпраўленьня каардынацыі ідэалягічнай працы Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімеру Холаду вылучаныя абвінавачваньні ў махлярстве ў буйных памерах і ў падштурхоўваньні да дачы хабару ў асабліва буйных памерах.
Такое абвінавачваньне Холаду вылучыў сьледчы Галоўнага ўпраўленьня папярэдняга расьсьледваньня Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Пра гэта паведамілі БеЛПАН у МУС Беларусі.
Уладзімера Холада затрымалі як падазраванага 30 чэрвеня.