viasna on patreon

Арганізатараў бардаўскага канцэрту ў Гомелі могуць аштрафаваць

2007 2007-07-10T16:21:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 чэрвеня адбыўся выступ цэлага шэрагу знакамітых бардаў – Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Змітра Вінаградава і пачаткоўца Яўгена Валошына. Пасля гэтага арганізатараў мерапрыемства Ларысу Шчыракову ды Змітра Жалезнічэнку выклікалі ў абласную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.

Па версіі падаткавікоў нехта з гледачоў канцэрта нібыта бачыў на месцы нейкую скрынку, у якую паклаў пяць тысячаў беларускіх рублёў, а вось чэк гэтаму чалавеку не выдалі. Нібыта той абурыўся і напісаў заяву ў падатковую інспекцыю. Прычым такіх заяваў, па словах падаткавікоў, паступіла ажно тры.

Ларыса Шчыракова і Зміцер Жалезнічэнка далі свае тлумачэнні. У панядзелак, 9 ліпеня, іх зноў выклікалі ў падатковую інспекцыю. Спадар Леўшуноў, кіраўнік аддзела аператыўна-рэйдавай службы, перадаў ім копіі акту праверкі. Шчыракову і Жалезнічэнку абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу, то бок у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Матэрыялы перададзены ў суд. Арганізатарам бардаўскай імпрэзы пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства