viasna on patreon

Ліпень

2007 2007-07-10T17:56:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7. 07. Барыс Хамайда судом Чыгуначнага раёну Віцебска пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў па артыкуле 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў).

Барыс Хамайда ў Віцебску  выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат з вершам паэта. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня.

9.07. Алесь Дзеравянка судом Віцебскага раёну пакараны штрафам у памеры 1 базавай велічыні па артыкуле 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў). Суддзя - Міхаіл Зубеня.

Алесь Дзеравянка прымаў удзел у акцыі ў падтрымку праваабаронцы валерыя Шчукіна пад час судовага працэсу над ім

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства