viasna on patreon

Сёньня ў Глыбокім судзяць актывіста руху “За свабоду”

2007 2007-07-16T10:32:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня раніцай ў Глыбоцкім раённым судзе пачаўся суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, учора ў Глыбокім адбылася акцыя руху “За Свабоду” ў справе папулярызацыі эўрапейскіх каштоўнасьцяў. На мясцовым рынку актывісты руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” і CD-дыскі з серыі “Песьні Свабоды”.

Паводле Яраслава Берніковіча, з усіх удзельнікаў міліцыянты затрымалі толькі яго аднаго. “Мяне затрымліваў падпалкоўнік Качан Генадзь Леанідавіч”, – паведаміў ён Свабодзе.

У пратаколе, складзеным на глыбоцкага актывіста, асобным радком запісана тое, што ён быў у майцы з надпісам “Рух “За Свабоду”. Майка была прызнаная атрыбутам несанкцыянаванай акцыі, бо яна нібыта забірала залішнюю ўвагу мінакоў, а слоган руху Аляксандра Мілінкевіча быў трактаваны міліцыянтамі за палітычны лёзунг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства