Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю
https://spring96.org./be/news/17579
2007
2007-07-18T09:33:21+0300
2007-07-18T09:33:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kalita.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня пасьля 14-00 пакіне прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.
Нагадаем, ён быў затрыманы 3 ліпеня ля сядзібы Партыі БНФ і асуджаны на пятнаццаць сутак адміністрацыйнага арышту. Уся яго віна заключалася ў тым, што юнак спрабаваў абараніць дзяўчыну, сябру Рады Моладзі БНФ Насту Александровіч ад пераапранутых абаронцаў рэжыму. За што і быў абвінавачаны па артыкуле 17.1 КаАП РБ ( дробнае хуліганства).
Сустракаць актывіста будуць блізкія, сябры і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці горада.