8 кастрычніка кастрычніка ў Брэсьце каля 20.00 чацьвёра міліцыянтаў на чале з намесьнікам начальніка Маскоўскага РУУС Брэста ўварваліся ў сядзібу маладзёвага грамадзкага аб'яднаньня "Сузор'е", у якім старшынюе кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2 настаўнік і юрыст Зьміцер Шыманскі.
https://spring96.org./be/news/1758
2004
2004-10-09T10:00:00+0300
2004-10-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спаслаўшыся на "сыгнал ад грамадзянаў", міліцыянты пачалі працэдуру, якую назвалі "аглядам памяшканьня", хаця яна адбываецца фактычна як ператрус -- зь пераглядам усёй маёмасьці й дакумэнтаў, зь відэакамэрай і панятымі. Найперш іх цікавяць улёткі.
Зьміцер Шыманскі перакананы, што, акрамя канфіскацыі ўлётак, уварваньне мае на мэце займець відэаматэрыялы для паказу ў мясцовай тэлевізіі, каб здыскрэдытаваць дэмакратычнага кандыдата.
Ператрус працягваецца. У памяшканьні, акрамя З.Шыманскага, прысутнічае кандыда т у дэпутаты ад Партыі БНФ па 13-й Мухавецкай акрузе юрыст Уладзімір Малей, які ажыцьцяўляе правааабарончы нагляд за сытуацыяй.