Затрыманыя актывісты Руху “За Свабоду” у Бярозе
Сёння зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі. У гэтыя хвіліны яны знаходзяцца ў мясцовым РАУСе.
Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі разам са сваімі паплечнікамі раздавалі брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага райвыканкаму. Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў мясцовы РАУС.
Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. Каля станцый метро, на прыпынках грамадскага транспарту, каля адміністратыўных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюджваюць брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”, а таксама распавядаць грамадзянам аб выгодах якія можа атрымаць нашая краіны ад партнёрства з ЕС.