viasna on patreon

Валерыю Шчукіну прысудзілі 10 сутак арышту

2004 2004-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 кастрычніка ў Першамайскім раённым судзе Віцебску яго прызналі вінаватым у аказаньні супраціву міліцыянтам, якія выконвалі службовыя абавязкі.

Паводле сьведчаньня Валерыя Шчукіна, ніякага супраціву міліцыянтам, якія затрымлівалі яго 7 кастрычніка, ён не аказваў, і міліцыянты самі справакавалі той інцыдэнт, які адбыўся на праспэкце Будаўнікоў.

(Шчукін: ) “Я ішоў на сустрэчу з кандыдатамі ў дэпутаты, якая праводзілася ў кінатэатры “Брыгантына”. Па дарозе раздаваў улёткі, у якіх я заклікаю людзей не ісьці на датэрміновае галасаваньне. Да мяне падышоў міліцэйскі патруль, і мне сказалі, што мяне затрымліваюць дзеля высьвятленьня асобы. Старэйшы ў гэтым патрулі заламіў мне руку за сьпіну, мне стала балюча, і я стаў гаварыць гучней”.

На судзе міліцыянты-сьведкі самі не адмаўлялі таго, што вакол іх быў утварыўся вялікі натоўп, што людзі абураліся такім гвалтам над немаладым ужо чалавекам, і што яны, каб не прыцягваць залішне ўвагу грамадзкасьці, мусілі як хутчэй запхнуць спадара Шчукіна ў машыну ды адвезьці ў пастарунак.

У Першамайскім райаддзеле на яго склалі пратакол аб тым, што ён адмаўляўся падпарадкоўвацца загадам супрацоўнікаў міліцыі.

Судзьдзя Першамайскага суду Валянціна Кісьмерошкіна цалкам падзяліла пазыцыю міліцыянтаў і прызнала Валерыя Шчукіна вінаватым. З улікам таго, што за распаўсюд улётак яго затрымлівалі ўжо неаднаразова, спадарыня Кісьмерошкіна прысудзіла апазыцыянэру 10 сутак арышту.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства