viasna on patreon

У турме ўжо паўтара дзясятка актывістаў

2007 2007-07-26T09:44:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чатырнаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху знаходзяцца ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна. Кожнага зь іх затрымалі днямі людзі ў цывільным. Адных абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам удзельнічаць у вулічных акцыях, іншых — у нецэнзурнай лаянцы. Учора сьпіс арыштаваных папоўніў Аляксей Шыдлоўскі.

 А 10-й раніцы ў суд Партызанскага раёну Менску з турмы на Акрэсьціна прывезьлі Паўла Бараноўскага і Аляксея Шыдлоўскага. Іх затрымалі 24 ліпеня на вуліцы, калі хлопцы расклейвалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у эўрапейскім маршы “За Свабоду”.

На Паўла склалі пратакол за распаўсюд улётак, а на Аляксея — за дробнае хуліганства. Сёньня ў суд не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня. Судзьдзя перанесла разгляд справы на 8 жніўня і вызваліла з-пад варты Паўла Бараноўскага і Аляксея Шыдлоўскага.

Але днём у кватэру да Шыдлоўскага прыйшлі людзі ў цывільным. Яны спачатку прадставіліся супрацоўнікамі ЖЭСу, а потым папрасілі паехаць зь імі ў міліцыю на размову.

У міліцыі на Шыдлоўскага склалі яшчэ адзін пратакол — за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся на лесьвічнай пляцоўцы каля кватэры.

Аляксей апавёў “Свабодзе”:

“Казалі, што патрэбна, каб 27-га я ня быў на мерапрыемстве. Гэта й было відавочна і сказана ў неафіцыйнай размове. Праз дзьве гадзіны, як я выйшаў, прыехаў дадому, пасьпеў толькі галаву памыць, як яны прыйшлі. І вось я тут. Гэта прэвэнтыўнае затрыманьне”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства