viasna on patreon

Сьвяткаваньне 27 ліпеня адбудзецца нягледзячы ні на што

2007 2007-07-26T09:48:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на затрыманьні й арышты многіх актывістаў, дэмакратычная апазыцыя зьбіраецца адзначыць 27 ліпеня — дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце і незалежнасьці Беларусі.

Арганізатары сьвяткаваньня плянуюць правесьці 27 ліпеня а 16-й гадзіне ў Менску каля Чырвонага касьцёлу сустрэчу моладзі з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю. Потым ў сквэры Янкі Купалы ўдзельнікі ўскладуць кветкі да помніка песьняру, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле сябра аргкамітэта Ігара Рынкевіча, гэтыя імпрэзы пастанавілі правесьці ў межах заканадаўства, без сымболікі й гукаўзмацняльнай тэхнікі.

Нагадаем, што Менгарывканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні канцэрту на плошчы Бангалор – нібыта з тае прычыны, што плошчу рыхтуюць да 940-годзьдзя Менску. Заяўнікі лічаць адмову незаконнай і зьбіраюцца абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе.

“У зьвязку з апошнімі перастаноўкамі ў сілавых ведамствах, а менавіта новае кіраўніцтва КДБ і Міністэрства ўнутраных справаў хочуць паказаць, што сытуацыя пад кантролем, сілавыя ведамствы працуюць, тут апазыцыі ці дэмсілам яны разгарнуцца ня дадуць”, – лічыць намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Палітык упэўнены, што нягледзячы на гэта, сьвяткаваньне адбудзецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства