viasna on patreon

Сёння гадавіна Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»

2007 2007-07-27T11:10:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/flag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Хартыя 97

Фота Хартыя 97

Роўна 17 год таму Вярхоўным саветам БССР падаўляючай большасцю галасоў была прынятая Дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі». Такім чынам была перагорнутая новая старонка ў гісторыі краіны. Сваім рашэннем, не ўсведамляючы гэтага, пракамуністычны дэпутацкі корпус заклаў падмурак для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай, заможнай краіны. Беларусь была скіраваная на цалкам натуральны для яе еўрапейскі шлях развіцця.

За апошнія гады незалежнасць стала бясспрэчнай каштоўнасцю для бальшыні беларускага народу. Вырасла новае пакаленне моладзі, якая бачыць месца Беларусі толькі ў шэрагу цывілізаваных краінаў свету.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 шчыра віншуе беларусаў з гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Разам мы зробім Беларусь свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай краінай. Жыве Беларусь!

Нагадаем, што сёння а 16-й гадзіне ў Менску каля Чырвонага касцёлу запланавана сустрэча моладзі з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га склікання, якія прымалі Дэкларацыю. Потым ў скверы Янкі Купалы адбудзецца ўскладанне кветак да помніка песняру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства