viasna on patreon

БАЖ атрымаў адказ з Палаты прадтаўнікоў на афіцыйны запыт аб абмежаваньні свабоды слова

2007 2007-08-09T14:26:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камісія па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў лічыць, што працэдура ўзгаднення размяшчэння СМІ з мясцовымі органамі ўлады зусім не абмяжоўвае свабоды стварэння СМІ. Наадварот, па меркаванні дэпутатаў, яна “спрыяе ўзгодненаму вырашэнню пытанняў мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў насельніцтва”. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) атрымала ад намесніка старшыні згаданай камісіі Уладзіміра Адашкевіча.

Ліст з камісіі быў адказам на запыт БАЖ, дасланы 4 ліпеня г.г. Арганізацыя прасіла дэпутатаў праясніць некаторыя палажэнні арт. 10 Закона “Аб друку і іншых СМІ”, паводле якіх для рэгістрацыі СМІ неабходны дакумент абк узгадненні размяшчэння гэтага СМІ з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
БАЖ акцэнтаваў увагу на тым, што атрыманне такога “ўзгаднення” з’яўляецца адным з самых сур’ёзных перашкодаў для стварэння СМІ – асабліва ў рэгіёнах. У звязку з гэтым БАЖ прасіў камісію звярнуцца ў Канстытуцыйны суд (КС) з прапановай ацаніць канстытуцыйнасць ч. 2 арт. 10 Закона “Аб друку”, а таксама яе адпаведнасць міжнародным актам у галіне правоў чалавека (у прыватнасці, арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Дэпутаты не знайшлі падставаў ані для звароту ў КС, ані для дадатковых тлумачэнняў згаданых норм Закона “Аб друку”, якія, на іх думку, “выкладзены дастаткова дакладна і адназначна”.
Пры гэтым сябры камісіі адзначылі, што парадак выдачы “ўзгаднення” мясцовымі органамі ўлады не вызначаны заканадаўствам, і таму кожны з іх “мае права самастойна выбраць працэдуру ўзгаднення (адзінаасобна альбо калегіяльна)”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства