Масавая бойка моладзі зь міліцыянтамі ў клюбе «Арэна»
11 жніўня ў 20 гадзін 20 хвілінаў у клюбе “Арэна” (вул.Талбухіна) быў гвалтоўна спынены канцэрт памяці вядомага ў Менску Ільлі Куркова па мянушцы "Сьмятана", які трагічна загінуў 40 дзён таму ва ўзросьце 19 год. Арыштаваныя пяць чалавек, у тым ліку музыканты.
На канцэце мусілі выступіць альтэрнатыўныя гурты “Destroyers”, “F.I.A.”, “LimuZin”, “НаіСКАсок” ды іншыя. Афіцыйнай падставай перапыненьня канцэрту сталася недакладнасьць даты ў гастрольным пасьведчаньні, паведаміла “Радыё Свабода”.
Людзі адмаўляліся пакінуць залю, скандавалі "A.C.A.B" (All Cops Are Bastards!). Потым пачалі выходзіць з клюбу, але працягвалі заставацца на падворку. Адбылося некалькі лякальных боек, але яны хутка скончыліся.
Праз 10 хвілін на падворак заехаў міліцэйскі "ўазік". У гэты час нехта выбіў знутры шыбу на лесьвіцы клюбу. Адначасова міліцэйскую машыну пачалі закідваць каменьнем.
Падчас інцыдэнту было арыштавана 5 асобаў, у тым ліку бубнач гурту «НаіСКАсок».