Кіраўнік Цэнтра Візенталя даслаў ліст Лукашэнку ў справе антысемітызму
https://spring96.org./be/news/17853
2007
2007-08-15T11:16:51+0300
2007-08-15T11:16:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік Цэнтра Візенталя даслаў ліст Аляксандру Лукашэнку ў справе антысемітызму.
У ім кіраўнік габрэйскай праваабарончай арганізацыі па міжнародных сувязях Шымон Самуэльс выказаў сваё абурэнне фактам вольнага распаўсюду ў Беларусі антысеміцкіх выданняў.
Ён нядаўна прыязджаў з Лос-Анджэлесу ў Мінск, наведваў музей Вялікай Айчыннай вайны і быў шакіраваны тым, што побач у кіёску прадаваліся кнігі антысеміцкага зместу. Самуэльс прывёў у лісце спіс гэтых кніг.
Кіраўнік Цэнтра Візенталя ў сваім пасланні запатрабаваў ад кіраўніка Беларусі “афіцыйна асудзіць антысемітызм і гарантаваць выманне з продажу друкаваных матэрыялаў, якія апаганьваюць памяць габрэяў і беларусаў – ахвяраў Другой сусветнай вайны”.