Севярынца судзяць сёньня
https://spring96.org./be/news/17903
2007
2007-08-20T16:59:14+0300
2007-08-20T16:59:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Моладзевага лідэра Паўла Севярынца вязуць у суд Маскоўскага раёну Берасьця.
Яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ўчора ў гэтым абласным цэнтры на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаці чалавек былі складзеныя пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.
Севярынца ж сёньня выклікалі ў пастарунак, адкуль павезьлі ў суд. Яго абвінавачваюць артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый». У канцы ліпеня - пачатку жніўня Севярынец ужо адседзеў 15 сутак па гэтым самым артыкуле.
Сам Павал Севярынец наконт сёньняшняга суду настроены адназначна: «Дадуць 15 сутак», — кажа палітык.