Мінюст вынес папярэджаньне Партыі БНФ
https://spring96.org./be/news/17973
2007
2007-08-24T14:39:24+0300
2007-08-24T14:39:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Партыі БНФ, Беларускай парты “Зялёныя” і БСДП(Грамада). Як заяўляе мінюст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Менскую гарадзкую і абласныя арганізацыйныя структуры ня менш чым у чатырох абласьцях.
Аднак нягледзячы на патрабаваньні і папярэджаньні мінюста, згаданыя партыі дагэтуль не ўтварылі неабходнай колькасьці арганізацыйных структур. У выпадку далейшага ігнараваньня закону можа быць пастаўлена пытаньне аб прыпыненьні іх дзейнасьці альбо аб ліквідацыі ў судовым парадку.
Сярод партый, якім вынесена папярэджаньне, таксама Беларуская сацыяльна-спартовая партыя,Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды і Рэспубліканская партыя.