Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека нагадвае Міністэрству Юстыцыі аб законных тэрмінах для разгляду рэгістрацыйнай заяўкі “Вясны”
Некалькі дзён таму Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека накіравала адкрыты ліст міністру юстыцыі Віктару Галаванаву. Мы прыводзім тут яго поўны тэкст.
Да ўвагі спадара
Віктара Галаванава,
Міністра Юстыцыі
Па факсе (+375 17 20 08 687)
Рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання “Вясна”
Паважаны спадар міністр,
Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), была праінфармаваная, што праваабарончае аб’яднанне “Вясна” падало ў міністэрства пакет дакументаў дзеля сваёй рэгістрацыі.
Мы хацелі б звярнуць вашую ўвагу на артыкул 9 “Пастанаўлення аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) палітычных партый, прафсаюзаў ды іншых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў”: “заява на дзяржаўную рэгістрацыю (перарэгістрацыю) аб’яднання […] павінна разглядацца ў месячны тэрмін з моманту яе падачы”. Далей, паводле артыкула 11 той жа пастановы, “у рэгістрацыі можа быць адмоўлена толькі ў асаблівых выпадках (напрыклад, неадпаведнасць дзейнасці аб’яднання да яго статута, непрадастаўленне аб’яднаннем усіх неабходных дакументаў)” і мы шчыра верым, што “Вясна” не падпадае ні пад адзін з гэтых выпадкаў. Мы таксама хацелі б нагадаць, што паводле артыкула 5(а) Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, “кожны мае права індывідуальна або ў аб’яднанні з іншымі ствараць, далучацца да і ўдзельнічаць у недзяржаўных арганізацыях, аб’яднаннях і групах дзеля прапаганды і абароны правоў чалавека”.
Мы перакананыя, што вы разгледзіце вышэйзгаданую заяўку дзеля забеспячэння пазітыўных вынікаў наконт рэгістрацыйнага запыту гэтай важнай арганізацыі.
Шчыра вашая,
Сухэйр Белхасен,
Прэзідэнт FIDH