viasna on patreon

Магілёў: непаўналетнія моладзевыя актывісты – на волі

2007 2007-08-28T10:17:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тры з паловай гадзіны прабылі непаўналетнія моладзевыя актывісты Расьціслаў Панкратаў і Алег Каштанаў у пастарунку Ленінскага ўпраўленьня міліцыі Магілёва.

У пастарунак актывістаў даставілі на загад намесьніка начальніка абласной управы міліцыі блізу восьмай вечара. Міліцыянт нібыта бачыў, як хлопцы распаўсюджвалі бел-чырвона-белыя стужкі і адзін аднаму перадавалі вялікага памеру бел-чырвона-белы сьцяг.

У пастарунку ў хлопцаў канфіскавалі 21 стужку і адзін сьцяг. Актывісты заявілі свае правы на канфіскаваныя рэчы. Цягам дзесяці дзён міліцыянты надумаюць, што рабіць са стужкамі і сьцягам.

За час зьняволеньня актывістаў па адным дапытаў інспэктар у справах непаўналетніх капітан Аляксандар Філіпенка. Яго тэрмінова выклікалі ў пастарунак дзяжурныя міліцыянты. На допытах хлопцаў прысутнічала маці Расьціслава Панкратава.

Па сваім вызваленьні хлопцы паведамілі, што капітана Філіпенку асабліва зацікавілі літоўскія візы ў пашпартох. Капітан хацеў даведацца, што рабілі хлопцы ў Літве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства