Маладафронтаўцаў з крымінальнымі справамі можа стаць болей.
Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу па факце з'яўленьня палітычных графіці на сьценах Баранавіцкага гарадзкога суду.
Пасьля з'яўленьня надпісаў на будынку гарадзкога суду: “Спыніць перасьлед МФ” і “Спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі!”. У той жа вечар 10 жніўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст баранавіцкай суполкі "Маладога Фронту" Віктар Парначоў. У яго былі канфіскаваны балён з фарбай, пасьля чаго на яго былі складзеныя пратакол выняцьця і адміністрацыйны пратакол затрыманьня.
Нагадаем, што рней яшчэ адзін актывіст “Маладога фронту” – Артур Фінькевіч – быў асуджаны за палітычныя графіці падчас прэзыдэнцкай кампаніі: “Мы хочам новага!”. Ён адбывае пакараньне на хіміі ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. За графіці ўсяго было асуджана каля дзясятка чалавек, але сьледзтвы і суды кваліфікавалі іх дзеяньні як пашкоджаньне маёмасьці і злоснае хуліганства.