Суд над Яраславам Грышчэнем адбудзецца 10 верасьня
https://spring96.org./be/news/18027
2007
2007-08-29T14:37:47+0300
2007-08-29T14:37:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню прыйшоў пазоў з Баранавіцкага раённага суду.
У пазове паведамляецца, што суд над актывістам пачнецца 10 верасьня а 9:30. Грышчэня пакуль нават ня ведае, хто будзе судзьдзём на працэсе. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 193 ч.1 КК “Удзел у назэрэгістраванай арганізацыі”.
Па гэтым самым артыкуле 4 верасьня пачнуць судзіць Івана Шылу ў Салігорску і Насту Азарку ў Нясьвіжы.