viasna on patreon

Цэнтральная камісія фактычна прызнала, што НЕЗАКОННА прыцягваць да адказнасьці за распаўсюд друкаваных матэрылаў супраць рэферэндуму без выходных дадзеных

2004 2004-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах і раёне на працягу апошняга тыдня БЕЛПОШТА распаўсюджвае сярод грамадзянаў агітацыйныя матэрыялы без выходных дадзеных з заклікамі падтрымаць пытаньне, вынесенае на рэферэндум. Падпісантамі дадзеных матэрыялаў з’яўляюцца Абласная арганізацыя грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі саюз жанчын”, Абласная арганізацыя грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і Абласная арганізацыя грамадзкага аб’яднаньня ветэранў, а таксама шэраг вядомых у Брэсцкай вобласьці і кране людзей (у тым ліку і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несьцярэнка).

Кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай выбарчай акрузе ад АГП Сяргей Андрушчанка з’вярнуўся ў Цэнтральную камісію з заявай аб парушэньні парадку распаўсюду агітацыйнай друкаванай прадукцыі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім адказе ўказала, што наяўнасьць дадзеных матэрыялаў (яшчэ раз зьвяртаем увагу – без выходных дадзеных!) “незалежна ад тыража выпуску і спосабу распаўсюду не з’яўляецца парушэньнем выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

Але самымі дзіўнымі і больш за тое -- цынічнымі на тле масавых затрыманьняў, прыцягненьня да адміністратыўнай адказанасьці, зньцьця шэрагу кандыдатаў за быццам бы распаўсюд друкаваных матэрыялаў супраць рэферэндуму без выходных дадзеных, вобыскаў і канфіскацыяў такіх матэрыялаў у кандыдатаў і ў партыйных офісах гучаць наступныя радкі з адказу Яромошынай: “Зьвяртаем таксама Вашу ўвагу на тое, што патрабаваньні аб указаньні выходных дадзеных на друкаваных агітацыйных матэрыялах тычацца толькі агітацыйных матэрыялаў, якія выпушчаны кандыдатамі ў дэпутаты”.

Такім чынам, атрымліваецца, што сотні асобаў па ўсёй Беларусі НЕЗАКОННА прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў супраць рэферэндуму без выходных дадзеных! У дадзенай сітуацыі ёсьць усе падставы прыцягнутых да адміністратыўнай адказанасьці за падобнае “правапарушэньне” для звароту ў органы пракуратуры з патрабаваньнем адмяніць вынесенае спагнаньне і вярнуць незаконна сканфіскаваныя агітацыйныя матэрыялы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства