viasna on patreon

Рэчыцкіх дэмакратаў папярэджваюць аб прэвентыўных арыштах падчас “Дажынак”

2007 2007-09-13T12:12:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў лідэр мясцовых прадпрымальнікаў Леанід Невар,  21-22 верасня ў Рэчыцы адбудзецца афіцыйнае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2007”. Гарадскія ўлады займаюцца не толькі добраўпарадкаваннем цэнтральных вуліцаў і месцаў масавага адпачынку. Як стала вядома Рацыі, рэчыцкае кіраўніцтва засцерагаецца праблемаў, якія нібыта могуць стварыць ім мясцовыя дэмакраты напярэдадні рэспубліканскага фэста.

Адмыслова для папярэджання непажаданых сітуацый, паведаміў Леанід Невар, у дачыненні да некаторых рэчыцкіх актывістаў запланаваныя правакацыі.

Інфармацыя пра імавернае затрыманне таго ж спадара Невара перад “Дажынкамі” паступіла да яго па адным з прыватных каналаў. Хутчэй за ўсё, зазначыў прадпрымальнік, рэчыцкія міліцыянты прыцягнуць яго да адказнасці за адміністратыўнае правапарушэнне.

Нагадаем, у лютым 2005 года Невара ўжо арыштоўвалі на 10 сутак за ўдзел у падрыхтоўцы агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў. Тады рэчыцкія міліцыянты абвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы, супраціве і пагрозах прадстаўнікам праваахоўных ворганаў пры выкананні абавязкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства