viasna on patreon

«Белсат» ужо замінае ўладам?

2007 2007-09-13T15:29:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу “Белсат” паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма-пасярэднік, якая выступала ад імя “Белсату” заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

“Белсат” зьвярнуўся да фірмы home.pl з запытам, ці можна набыць адрас belsat.by для інтэрнэт-старонкі каналу. Фірма спраўдзіла – гэты дамэн вольны, і запэўніла канал, што ён будзе набыты для “Белсату”.

Аднак празь некалькі дзён фірма home.pl паведаміла каналу, што беларускі бок адмовіўся прадаць дамэн belsat.by, ніяк не патлумачыўшы сваё рашэньне. Паводле прадстаўніка фірмы з такой сытуацыяй home.pl сустракаецца ўпершыню.

Вось як пракамэнтавала «Радыё Свабода» сытуацыю дырэктар каналу “Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы:

“Я ўвогуле не разумею гэтага кроку. Мне падаецца, што калі нам адмаўляюць у набыцьці дамэну, дык тыя, хто прыняў такое рашэньне, меркавалі, што там будзе зьмешчаная нейкая неадпаведная інфармацыя. Але гэта пакуль толькі дамэн, і ў ягонай назьве няма нічога, што магло кагосьці абурыць. Гэта мяне непакоіць, бо калі зарэгістраваць дамэн – гэта ўжо праблема, дык нічога добрага для свабоды слова ў Беларусі чакаць не выпадае. Калі назоў перашкаджае, дык што ўжо казаць пра зьмест”.

Паводле спадарыні Рамашэўскай, старонка “Белсату” ў інтэрнэце ўсё адно зьявіцца.

“Мы ўжо маем зарэгістраваныя дамэны – belsat.eu, belsat.com, так што з гэтым няма праблемаў – будзем разьмяшчаць нашую старонку там. Мы папросту хацелі, каб старонка каналу была таксама і на беларускім дамэне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства