viasna on patreon

Калі ты сеў на ровар – ты апазіцыянер!

2007 2007-09-14T12:39:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сённяшняй раніцай на вуліцах Новаполацка міліцэйскія машыны з “мігалкамі” пераследавалі людзей на веласіпедах.

Падставай, як лічуць мясцовыя актывісты, стала інфармацыя пра маючы адбыцца велапрабег “За свабоду Казуліну”. Але афіцыйнай прычынай у гарадскім аддзеле ўнутраных спраў называюць пошук скрадзеных двухколых машынаў. Правяраюць нумары, высвятляюць, хто, калі і дзе набыў свой ровар. Адначасова бяруць тлумачэнні, куды і навошта ехалі.

Паводле актывіста Антона Ясіновіча, пасля таго, як людзі напісалі тлумачэнні, іх, напэўна, адпускаюць. Але дакладна ён не ведае, бо сам разам з Валерам Шаўчэнкам, Юрыем Бельскім і Ігарам Сухарукавым яшчэ знаходзіцца ў пастарунку. Ніякай атрыбутыкі, плакатаў альбо спецыяльных маек на веласіпедыстах не было.

У старшыні полацкай філіі БСДП (Грамада) Альберта Маркава, якога таксама затрымалі на дарозе, нешта шукаюць у легкавіку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства