viasna on patreon

Міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч вынес папярэджанне рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер».

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэдакцыі пра гэта даведаліся 15-га кастрычніка, атрымаўшы ліст ад міністэрства. Выданне звінавачваюць у тым, што яно публікуе рэкламныя абвесткі пра дзейнасць, якая патрабуе ліцэнзіі, «без пацверджання рэкламадаўцам права на ажыццяўленне такой дзейнасці» (парушэнне арт. 30 Закона аб друку), паведаміла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

На думку галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” Анатоля Санаценкі, санкцыі міністэрства сталі следствам нядаўняй публікацыі вынікаў вулічнага апытання бабруйчан наконт іх стаўлення да рэферэндума. (2 галасы – “за” і 5 - “супраць”). Акрамя гэтага, у газеце некалькі разоў з’яўляліся артыкулы з крытыкай на адрас мясцовага кіраўніцтва.

А. Санаценка паведаміў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што будзе спрабаваць абскардзіць вынесенае папярэджанне. Нагадаем, што гэтае ж парушэнне стала адной з прычын прыпынення “Местной газеты” 14-га кастрычніка.
Минск, Белоруссия

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства