Новыя крымінальныя справы супраць “Маладога Фронту”
https://spring96.org./be/news/18308
2007
2007-09-19T09:03:57+0300
2007-09-19T09:03:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі міліцыі і КДБ зрабілі ўчора ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.
Кірыл паведаміў, што супрацоўнік міліцыі ў цывільным патлумачыў яму - ператрус робіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай КДБ супраць актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.Гэта другі ператрус і другая крымінальная справа ў Гомельскім рэгіёне. Цягам сутак міліцыянты зрабілі ператрус на кватэры яшчэ аднаго маладафронтаўца - Арсенія Ягорчанкі ў Сьветлагорску. Актывісты “Маладога Фронту” лічаць, што пасьля судоў у Менску, Менскай вобласьці і Баранавічах спрацоўнікі КДБ “узяліся” за гомельскіх рэгіянальных актывістаў “Маладога Фронту”.
Крымінальныя справы супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў адкрылі рахунак на другі дзясятак крымінальных справаў супраць маладафронтаўцаў.