viasna on patreon

Яраславу Грышчэню не далі дазвол на выезд за мяжу

2007 2007-10-01T16:09:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

28 верасьня баранавіцкаму маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню мясцовае КДБ адмовіла ў атрыманні штампу на выезд за межы краіны. Маладафронтавец звязвае адмову з тым, што 29 верасня ён мусіў вылецець у Страсбург дзеля ўдзелу ў грамадскіх слуханнях пры Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.  

Разам з Яраславам Грышчэнем у Страсбург мусілі вылецець прадстаўнікі прафсаюзнага руху Беларусі, а таксама кіраўніца апазіцыйнага камітэту абароны рэпрэсаваных Іна Кулей. Рацыя звязалася з Інай і запытала, што будзе адбывацца ў Страсбургу, і ці былі якія-небудзь перашкоды з боку ўладаў у адносінах да яе.

- Гэта будуць грамадскія слуханні, адмысловай тэмай якіх будзе сітуацыя ў Беларусі. Зараз я з перашкодамі не сутыкалася, бо я маю і візу, і штамп, але раней такія праблемы былі - тры гады таму прыйшлося нават пісаць заяву аб тым, што яны не маюць права адмаўляць у пастаноўцы штампа.


Візіт беларускай дэлегацыі працягнецца да 5 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства