Андруся Цянюту міліцыянты зьнялі зь цягніка ў Гомелі
https://spring96.org./be/news/18692
2007
2007-10-14T09:22:38+0300
2007-10-14T09:22:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка гомельскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.
Хлопец ехаў у Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы. Міліцыянты адвезьлі Цянюту дамоў і пакінулі каля пад’езду сваіх супрацоўнікаў на выпадак, калі той выйдзе з дому.
Андрусь Цянюта паведаміў сваім паплечнікам, што разумее беспэрспэктыўнасьць намаганьняў у справе паездкі ў Менск, бо яго адразу затрымаюць і абвінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.