viasna on patreon

Х?ОНІКА МА?ШУ

2007 2007-10-14T11:19:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11-10. Нашы карэспандэнты паведамляюць пра канцэнтрацыю вайскоўцаў каля Нацыянальнай акадэміі навук колькасьцю прыкладна каля дваццаці. Каля Палацу спорта на праспекце Пераможцаў заўважана вялікая колькасць загараджальных канструкцый, якія ахоўваюць некалькі міліцэйскіх аўтамабіляў.

11-30. Супрацоўнікі ДАІ на ўсіх аўтамагістралях спыняюць транспарт з актывістамі, якія дабіраюцца да сталіцы з рэгіёнаў. Аўтамабілі затрымліваюцца па розных падставах: падазрэньне ў перабітых нумарах рухавіка, або дрэнны тэхнічны стан.

 

12-20. “Белтэлекам” блякуе сайты milinkevich.org, charter97.org i belaruspartisan.org. Магчыма, да гэтага спісу неўзабаве далучацца яшчэ некалькі незалежных інфармацыйных сайтаў.

 

13-15. У некаторых дварах за Акадэміяй навук сапраўды заўважаны аўтобусы з занавешанымі вокнамі. Прагульваюцца падазроныя людзі пэўнай камплекцыі і паводзінаў. Пра гэта таксама паведамляе і "?адыё "?ацыя".

 

13-25. Станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і «Акадэмія навук» працуюць у звыклым рэжыме. Каля мэтро «Кастрычніцкая» сабралася ўжо каля ста чалавек. Прысутнічаюць таксама беларускія і замежныя журналісты. Аўтобусы № 100 ідуць у цэнтар перапоўненыя людзьмі. на вуліцы Маркса стаяць тры пустыя аўтобусы МАЗ ("заказной"), ля якіх дзяжурыць міліцыянт, перадае “Наша ніва”.

 

13-50. Ля Акадэміі навук стаіць каля 150 чалавек. З праспэкту ўвесь час падцягваюцца новыя людзі. Станцыі мэтро «Кастрычніцкая» і «Акадэмія навук» працуюць у звыклым рэжыме. Каля мэтро «Кастрычніцкая» сабралася ўжо каля 200 чалавек. Зьявіліся замежныя дыпляматы. Прысутнічаюць таксама беларускія і замежныя журналісты. Аўтобусы № 100 ідуць у цэнтар перапоўненыя людзьмі. Каля цырку таксама згуртавалася некалькі соцень чалавек. ("Наша ніва").

 

14-15. Калёна з цэнтру спакойна ідзе па ходніках да Акадэміі навук. Міліцыі пакуль няма. ДАІ папярэджвае, каб не выходзілі на дарогу. Зараз калёна (2 500 чалавек) насупраць цырку. ДАІ папярэджвае, каб не выходзілі на дарогу. Да маніфэстацыі ўвесь час далучаюцца новыя людзі. Ля Акадэміі гукаюць «Свабоду Казуліну!». Зьявілася і вялікая расьцяжка з гэтым тэкстам. Яе трымае Сяргей Скрабец. Нацыянальных сьцягоў над дэманстрацыяй больш, чым сьцягоў азьвязу. Маніфэстанты гукаюць «Жыве Беларусь!», «Свабоду Казуліну!» і проста «Свабоду!».

14-35. Прыкладна каля 3000 мітынгоўцаў рухаецца ад плошчы Перамогі да Акадэміі навук. Іх вітаюць многія кіроўцы машын. Пляцоўка ля Акадэміі Навук запоўненая людзьмі. Колькасьць мітынгоўцаў якія сабраліся тут, можна ацаніць на 3000—3500 чалавек.

 

14-40. Дэманстранты мінулі помнік Перамогі. Ад крамы Бярозка дэманстранты паспрабавалі выйсьці на праезжую частку. ДАІ іх вярнула нахзад. Зноў спрабуюць вярнуцца на праспэкт. Зноў вяртаюць назад. ДАІшнік ад крыку сарваў голас. У калёне ідуць Мілінкевіч, Калякін, Лябедзька, Вячорка. Акрамя беларускіх і эўрапейскіх, ёсьць таксама ўкраінскія, анархісцкія сьцягі, сьцягі з партрэтам Дашкевіча. Колькасьць маніфэстантаў на праспэкце вырасла да 4—5 тысяч чалавек. Над калёнай таксама расьцяжкі "Беларусь у ?" "Не - межам!" Натоўп скандуе "Жыве Беларусь!" і "Беларусь у ?quot; — безь вядомага працягу. У грамадзе заўважаныя літаратар Адам Глёбус, скульптар Алесь Шатэрнік. (“Наша ніва”).

 

15-00. Дэманстранты пасля плошчы Якуба Коласа пачалі выходзіць на праезжую частку праспекту, займаюць тратуар і дзьве паласы руху. Колькасьць маніфэстантаў увесь час расьце. Шмат сцягоў Еўразвязу і нацянальнай сімволікі. На тратурах стала зусім цесна. Цесна і каля Акадэміі навук. Між тым у дварах, за Нацыянальнай акадэміяй навук, прыкладна 15 аўтобусаў з АМАПам.

 

15-05. У дварох каля ЦУМу стаіць мноства аўтобусаў са спецназам. Вуліца Пятруся Броўкі ля Акадэміі навук зачыненая, паведамляе ў ЖЖ zmagarka

 

15:10. Пасля пл.Я.Коласа МОЛАДЗЬ ВЫЙШЛА НА П?АСПЕКТ, ЗАК?ЫЛА ЎСЕ ПОЛАСЫ, заблакавалі 3 машыны ДАІ, спрабуюць блакаваць машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай! ДАІшнікі спрабавалі перашкаджаць, але сілы не прымянялі. Гбшнікі здымаюць усё на відэакамеры, але не ўмешваюцца. Колькасць людзей - больш за 4000.
Людзі выглядваюць з вокан, махаюць рукамі. У хвасце праехала машына з бел-чырвона-белым сцягам, паведамляе ў ЖЖ zmagarka

15-15. Ля Акадэміі Навук з’явіліся АМАПАЎцы, якія вызваляюць праезную частку ад мітынгоўцаў. На пляцоўцы каля Акадэміі вельмі цесна. Грае беларуская музыка.

15-20. Калона дэманстрантаў набліжаецца да плошчы Калініна, а каля Нацыянальнай бібліятэкі яе ўжо чакае спецназ. Паводле словаў нашай карэспандэнткі Касі Золатавай, адну з машынаў міліцыі спынілі дзяўчаты, якія селі перад ёй на асфальт.(“Еўрапейскае радыё”).

15-40 Каля гадзінікавага заводу адбылася невялікая патасоўка супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьняў з ўдзельнікамі калоны, якая рухалася да Нацыянальнай бібліятэкі. У выніку іх завярнулі назад.  

16-40 Пачатак калоны дайшоў да Парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор, астатнія дэманстранты яшчэ падцягваюцца. Старшыня аргкамітэту па правядзеньню Еўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч прапанаваў разысьціся, паколькі гукаўзмацняльная апаратура ня можа працаваць з-за адсутнасьці электрычнасьці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства