Моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Віктар Парначоў знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.
https://spring96.org./be/news/18719
2007
2007-10-14T13:44:00+0300
2007-10-14T13:44:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з Віктарам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы “За Свабоду”.
Міліцыянты затрымалі хлопцаў і адвезьлі ў Баранавічы. Там іх зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар.
Паплечнікі Яраслава Грышчэні і Віктара Парначова лічаць, што супраць хлопцаў могуць распачаць крымінальную справу за графіці. Напярэдадні суду над Яраславам, які адбыўся 10 верасьня, у Баранавічах на будынку суду з’явіліся надпісы палітычнага зьместу, сярод якіх: “Свабоду палітвязьням”.
Падазраваным у крымінальнай справе тады прызналі толькі Віктара Парначова.