viasna on patreon

Адозва Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі да вабараў у парлямант і рэферэндума на Беларусі

2004 2004-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чэская рэспубліка адназначна й без ваганьня пагаджаецца з вынікамі міжнароднае назіральнае місіі OBSE/ODIHR у Беларусі ды канстатуе, што парляманцкія выбары не адпавядалі стандартам свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў. Чэская рэспубліка сьцьвяржае гэта на падставе сьведчаньняў уласных назіральнікаў і ў адносінах рэферэндума.

Існуючы беларускі рэжым мог дасягнуць дэкляраванае перамогі на выбарах толькі дзякуючы грубым маніпуляцыям з грамадскаю думкаю ды вынікамі галасаваньня, а таксама выключэньнем прадстаўнікоў апазіцыі са сьпісаў кандыдатаў і выбарчых камісій. Такім чынам рэжым зноў страціў шанец палепшыць адносіны са сьвятовай дэмакратычнай супольнасьцю. Чэская рэспубліка выказвае шкадаваньні з нагоды таго, што гэтыя падзеі яшчэ болей паглыбяць міжнародную ізаляцыю Беларусі.

Чэская рэспубліка таксама выказвае вялікія перасьцярогі з далейшага рэпрэсіўнага поступу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць апазіцыі й дэмакратычна мысьлячых беларусаў, якому сьведчаць гвалтоўныя падаўленьні дэманстрацый і арышты на працягу апошніх дзён. Чэская рэспубліка плянуе й надалей працягваць сістэматычную падтрымку дэмакратычных сілаў на Беларусі, у тым ліку й тых, хто не па сваёй волі знаходзяцца па-за межамі сваёй краіны. Чэская рэспубліка будзе актыўна браць удзел у падрыхтоўцы наступных крокаў Эўрапейскага Зьвязу, якія будуць ськіраваны на захаваньне правоў чалавека ў Беларусі й паступовую дэмакратызацыю краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства