Гарадзенскія чыноўнікі не прыйшлі на дыпляматычную вечарыну
https://spring96.org./be/news/18861
2007
2007-10-24T17:47:54+0300
2007-10-24T17:47:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі наладзіў разьвітальную вечарыну з нагоды сканчэньня яго дыпляматычнай місіі.
На мерапрыемства прыйшлі ўсе запрошаныя, акрамя прадстаўнікоў Гарадзенскага гар- і аблвыканкама. Анджэй Крэнтоўскі з іроніяй заўважыў, што яны, напэўна, вельмі занятыя людзі, але выказаў надзею, што пасьля ягонай дзейнасьці на пасадзе Генэральнага консула ўезд у Беларусь для яго не закрыюць.
На ўрачыстасьці прысутнічаў новы амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін і новы Генэральны консул Польшчы ў Горадні Адам Бернатовіч.