Міжнародныя праваабаронцы: Заклікаем зарэгістраваць “Вясну” як легальную, незалежную праваабарончую арганізацыю, у статусе, на які яна мае права па міжнародным заканадаўстве.
Вядомыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выказваюцца ў падтрымку “Вясны”.
24 кастрычніка 2007 г.
Пасьля удзелу Праваабарончага Цэнтру “Вясна” у назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь скасаваў рэгістрацыю арганізацыі. З восені 2003 году “Вясну” гвалтоўна зачынілі.
Закрыцьцё “Вясны” было часткай кампаніі супраць грамадзкіх арганізацыяў, праведзенай белурускімі ўладамі ў 2003 годзе. За гэты час беларускія ўлады ліквідавалі больш за 300 з прыкладна 2 000 тысячаў існуючых у краіне грамадзкіх арганізацый.
У 2004 годзе былы старшыня “Вясны”Алесь Бяляцкі прадставіў дакумэнтацыю наконт гвалтоўнага закрыцьця ў Камітэт ААН па Правах Чалавека. У жніўні 2007 году Камітэт прыйшоў да высновы, што гвалтоўнае закрыцьцё “Вясны” парушае артыкул 22 (1) аб свабодзе асацыяцыі Канвенцыі ААН па Грамадзянскіх і Палітычных Правах ад 1966 году. Усьлед за рашэньнем Камітэта ААН, былыя сябры “Вясны” падалі дакуманты на рэгістрацыю арганізацыі ў Міністэрства Юстыцыі ўлетку 2007 году.
Пры адмове Міністэрства Юстыцыі “Вясьне” у рэгістрацыі ў жніўні 2007 году, беларускія ўлады напрамую парушылі свае абавязацельствы выконваць рашэньні Камітэту ААН па Правах Чалавека, у прыватнасьці – рашэньне, прынятае 24 ліпеня 2007 году наконт закрыцьця “Вясны”. У сваіх высновах, Камітэт ААН вызначыў, што правы на свабоды асацыяцыяў былі парушаныя, і палічыў, што суаўтары скаргі “маюць права на адпаведныя сродки судовай абароны, улучна з аднаўленьнем рэгістрацыі “Вясны”, і што Беларусь “мае абавязацельства зрабіць крокі для папярэджаньня падобных парушэньняў у будучыні” (§9).
Вярхоўны Суд мусіць улічыць міжнародныя абавязацельствы беларускай дзяржавы і прыняць высновы Камітэта ААН па Правах Чалавека. Адмова аднавіць рэгістрацыю “Вясны” – гэта толькі адзін з прыкладаў стаўленьня беларускіх уладаў да свабоды асацыяцыяў. Сябры Сеткі Дом Правоў Чалавека выказваюць глыбокую занепакоенасьць станам сва.боды асацыяцыяў у Беларусі. Мы заклікаем адклікаць дадзенае рашэньне і зарэгістраваць “Вясну” як легальную, незалежную праваабарончую арганізацыю, у статусе, на які яна мае права па міжнародным заканадаўстве.
Фундацыя Дом Правоў Чалавека
Нарвежскі Хельсінскі Камітэт
Нарвежскі ПЭН-цэнтар
Хельсінскі Камітэт у Польшчы
Польская Хельсінская Фундацыя Правоў Чалавека
Асацыяцыя POLIS
Wiridarium Group
Хельсінскі Камітэт Правоў Чалавека ў Босьніі і Герцэгавіне
Index on Censorship
Article 19