viasna on patreon

У Гародне пройдзе сумесны крыглы стол рэлігійных абшчын і грамадзкага сектару

2007 2007-10-30T16:09:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 кастрычнікі прадстаўнікі рэлігійных абшчын, грамадскіх арганізацый і палітычных партый Гродна правядуць у абласным цэнтры “круглы стол” па праблеме рэалізацыі права на свабоду сумлення і веравызнання ў Беларусі. Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі гарадскіх уладаў.

Цягам круглага стала ўдзельнікі маюць намер даць аналіз сітуацыі, у якой сёння апынуліся прадстаўнікі розных рэлігій у Беларусі, як трактуюцца правы вызнаўцаў розных рэлігій мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі, чаму вернікі ў Беларусі ўсё часцей вырашаюцца на масавыя галадоўкі, як на адзіны спосаб звярнуць увагу ўладаў і міжнароднай супольнасці да праблемы свабоды веравызнання ў Беларусі, ці з’яўляецца царква часткай грамадзянскай супольнасці, якія ёсць магчымасці супольнага, разам з грамадскімі арганізацыямі і партыямі, вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у рэалізацыі права на свабоду сумлення і веравызнання ў Беларусі.

Як паведаміў Рацыі каардынатар гродзенскага руху “За Свабоду” і адзін з арганізатараў мерапрыемтсва Павел Мажэйка, удзел у “круглым стале” пацвердзілі на дадзены момант прадстаўнікі праваслаўнага, каталіцкага, уніяцкага і пратэстанцкага духавенства, Беларускага Хельсінкскага Камітэту, Праваабарончага цэнтру “Вясна”, беларускія прадстаўнікі ў міжнародных праваабарончых структурах. Запрошаныя прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі.

Пачатак “круглага стала” 31 кастрычніка а 18-й па адрасе вуліца Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства