Мін’юст адклаў рэгістрацыю аб’яднаньня прадпрымальнікаў
“Дакумэнты на рэгістрацыю падалі ў Міністэрства юстыцыі яшчэ 25 верасьня, а празь месяц нам афіцыйна паведамілі, што патрабуюцца дадатковыя дакумэнты, у прыватнасьці копіі пашпартоў некаторых заяўнікаў”, — кажа намесьнік старшыні аргкамітэту для стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка.
Са словаў суразмоўцы, заяўнікаў амаль пяцьдзясят. Супрацоўнікі міністэрства спраўдзілі подпісы й адрасы ў кожнага. Копіі пашпартоў у сьпіс абавязковых дакумэнтаў не ўваходзяць.
10 верасьня 2007 году ў Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя для стварэньня агульнабеларускага грамадзкага аб’яднаньня.
Удзельнікі зацьвердзілі статут аб’яднаньня, абралі кіроўчыя органы й прызначылі каардынатараў у Бабруйску, Рэчыцы, Салігорску, Баранавічах, Горадні й Менску.