Грамадзкасьць намагаецца рэабілітаваць імя выдатнай паэткі Ларысы Геніюш
Гэта прадстаўленне падпісалі акдэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнікі Васіль Якавенка, Алесь Пашкевіч, Ніл Гілевіч, праваабаронцы Т.Процька, Г.Паганяйла і яшчэ больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі.
З 1937 г. Ларыса Антонаўна жыла ў Чэхаславакіі, мела грамадзянства гэтай краіны. Аднак у 1948 г. па загаду Масквы яна была рэпатрыявана ў СССР, дзе яе арыштавалі і асудзілі на 25 гадоў за “дапамогу міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці супраць СССР” і “контррэвалюцыйную дзейнасць”.
Ларыса Геніюш была вызвалена толькі 1 ліпеня 1956 года, аднак несправядлівы прысуд так і не быў адменены.
Імя Ларысы Геніюш стаіць поруч з імёнамі Купалы і Коласа, Цёткі і іншых вядомых дзеячоў беларускай культуры. Пра высакароднасць яе думак і пачуццяў сведчаць яе кнігі “Невадам з Нёмана”, “На чабары настоена” і інш. Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі “Споведзь” на кінастудыі “Беларусьфільм” зняты мастацкі фільм “Птушкі без гнёздаў”, пастаўлены спектакль “Белы сон”. На студыі “Летапіс” пра Ларысу Антонаўну зняты дакументальны фільм “Вянок цярновы васількоў”. У раённых цэнтрах Зэльва і Старыя Дарогі ёй пастаўлены помнікі.
Максім Танк пісаў: “Вершы Ларысы Геніюш не толькі выдатныя. Яны спалучаюць у сабе спрадвечны боль народа і боль чалавека, які прайшоў праз пякельныя выпрабаванні жыцця, чаго ў нашы часы не ўдавалась нават многім святым”.