Сваякі зьніклых накіравалі ў пракуратуру “Абвінаваўчы акт”
https://spring96.org./be/news/19007
2007
2007-11-02T16:57:08+0200
2007-11-02T16:57:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дакумэнт, які падрыхтавалі юрысты й сваякі зьніклых апазыцыянэраў, складае болей за дваццаць старонак.
Адзін з аўтараў “Абвінаваўчага акту”, вядомы праваабаронца Гары Паганяйла, патлумачыў Радыё Свабода: “Нашы высновы грунтуюцца на фактах, якія расьсьледавалі амаль дзевяць гадоў. Ведаем пра прэзумпцыю невінаватасьці, але выклалі нашае меркаваньне пра вінаватых у зьнікненьні Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага і назвалі пэўныя прозьвішчы. У пракуратуры зьявіўся яшчэ адзін шанец завяршыць сьледзтва. Але апошні".
Сваякі зьніклых папярэдзілі Генэральную пракуратуру, што болей да яе зьвяртацца ня будуць. Усе будучыя звароты — толькі ў міжнародныя інстанцыі”.