ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
https://spring96.org./be/news/19069
2007
2007-11-06T13:53:33+0200
2007-11-06T13:53:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дэвід Крэмер паведаміў падчас прэс-канферэнцыі для "Радыё Свабода".
Крамер нагадаў, што ў красавіку ў Мінску ён сустракаўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч.
Тады прадстаўнік ЗША адзначыў, што галоўная умова для паляпшэння амерыканска-беларускіх адносінаў — гэта вызваленне палітвязняў. Аднак Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч па-ранейшаму застаюцца за кратамі.
Па словах Крамера, сёлета ў дачыненні да Беларусі быў пашыраны спіс візавых санкцыяй. Ён адзначыў, што прыблізна на працягу наступнага тыдня будзе агучана аб дадатковых кроках.