viasna on patreon

Андрэю Клімаву вярнулі… сапсаваную ежу

2007 2007-11-14T16:59:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязьню Андрэю Клімаву толькі зараз вярнулі харчы, якія ў яго адабралі яшчэ на пачатку кастрычніка, то бок, калі толькі прывезьлі ў Мазырскую калёнію. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Баранкоў: “Харчы бралі для праверкі, зараз ўсё вярнулі”.

Разам з тым чыноўнік МУСу не ўдакладніў, чаму харчы правяралі больш за месяц і наколькі яны зараз небясьпечныя для ўжываньня.

Між тым сваякі палітвязьня сцьвярджаюць, што ўжо болей за тры тыдні ад Андрэя Клімава няма адказаў ні на лісты, ні на тэлеграмы, таму яны непакояцца.

“У яго парушэньні ў складзе глюкозы ў крыві. Гэта хвароба, блізкая да цукровага дыябэту. Ён мусіць харчавацца адмыслова, але якія ўмовы могуць быць для гэтага ў турме?” -- кажа жонка палітвязьня Тацяна Клімава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства