Беларускае тэлебачаньне рыхтуе новы фільм пра навучаньне ў Польшчы?
Здымачная група ў складзе аператара Васіля Ласенкова і журналісткі Алены Бардзікоўскай у аўторак вырашыла ўзяць інтэрвію ў аднаго са студэнтаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова. Аднак іх манера працаваць выклікала цэлы шэраг пытанняў.
Студэнта першага курса гістарычнага факультэта Івана Спірына выклікалі ў кабінет дэкана, дзе яго ўжо чакалі два чалавекі ў цывільным. Таямнічыя госці не хавалі сваёй датычнасці да спецслужбаў і вельмі настойліва параілі хлопцу адказаць на некаторыя пытанні карэспандэнтаў БТ. Падчас інтэрв’ю стала зразумелай і прычына такіх паводзінаў. Усе пытанні датычыліся навучання Івана Спірына ў Польшчы па праграме імя Каліноўскага. Адвучыўшыся ў Торуньскім універсітэце два семестры хлопец мусіў вярнуцца на радзіму па сямейных акалічнасцях.
Нягледзячы на тое, што нічога істотнага хлопец журналістцы не сказаў, цяпер ён баіцца мажлівых правакацыйных сюжэтаў на БТ, у якіх яго словы могуць быць выкарастаныя ў вырваным з кантэксту выглядзе. А тое, што гэтае можа здарыцца, дазваяле прадказаць наступны факт.
Менавіта Васіль Ласенкоў 9 лістапада здымаў каля Шклоўскай калоніі №17 дэмакратычных актывістаў і дыпламатаў, што прыехалі на суд над Зміцерам Дашкевічам. Верагодна, БТ здымае чарговы фільм, прысвечаны апазіцыі.