Пракурор адклікаў касацыйны пратэст у калегію па грамадзянскіх справах Мінскага Гарадскога суда на рэшэньне суда Савецкага раёна па грамадзянскім іску Аляксея Шыдлоўскага. «Працэс па грамадзянскім іску Аляксея Шыдлоўскага, як лакмусавая паперка, паказвае якім чынам працуе судовая сісітэма ў Беларусі ў выпадках, калі звычайны грамадзянін прад'яўляе прэтэнзіі ўплывовай асобе ў судовым парадку», -- гаворыць юрыст ГА ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч
На жаль пракуратура як орган, які павінен ажыцьцяўляць нагляд за законнасьцю судовых рашэньняў, напрамую ўхіляецца ад сваіх абавязкаў і не можа гарантаваць грамадзянам роўнасьць перад законам
“Пракурор, канечне мае права адклікаць пратэст, але здараецца гэта не так часта. Рэдактар газеты «Советская Белорусия» Павал Якубовіч дастаткова ўплывовая асоба, яго выданьне самае масавае і буйное у краіне», -- гаворыць прадстаўнік А.Шыдлоўскага юрыст ГА ПЦ “ВЯСНА” Валянцін Стэфановіч.
«Працэс па грамадзянскім іску Аляксея Шыдлоўскага, як лакмусавая паперка, паказвае якім чынам працуе судовая сісітэма ў Беларусі ў выпадках, калі звычайны грамадзянін прад'яўляе прэтэнзіі ўплывовай асобе ў судовым парадку», -- гаворыць юрыст ГА ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
Нагадаем, што ў кастрычніку пракуратура Савецкага раёну накіроўвала касацыйны пратэст у калегію па грамадзянскіх справах Мінскага Гарадскога суда. У пракурорскім пратэсьце было адзначана, што рашэньне суда Савецкага раёну па грамадзянскім іску Шыдлоўскага аб абароне гонару і годнасьці зьяўляецца неабгрунтаваным – суд не ўлічыў усе акалічнасьці і не разгледзеў усебакова ў судовым працэсе. 17 кастрычніка суд Савецкага раёну г. Мінска не задаволіў іск Аляксея Шыдлоўскага да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» і яе рэдактара Паўла Якубовіча. У газеце ад 8 мая 2002 года была распаўсюджаная інфармацыя, што Аляксей Шыдлоўскі ў 20 гадоў пакінуў жонку з дзіцём і хаваўся ад уплаты аліментаў, за што і быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці. Між тым Шыдлоўскі ніколі не быў жанаты і не мае дзяцей. Быў судзімы за палітычныя графіці. Артыкул “Умом тронутое лицо” меў тэндэнцыйны характар і быў напісаны з нагоды зьяўленьня чарговага даклада Дзярждэпартаменту ЗША аб стане правоў чалавека ў Беларусі. Артыкул відавочна меў на мэце зьняважыць у вачах шырокай беларускай грамадскасьці не толькі Аляксея Шыдлоўскага, але і іншых вязьнў сумленьня.
У сваёй іскавой заяве А. Шыдлоўскі прасіў суд прызнаць распаўсюджаныя ў нумары газеты “Советская Белоруссія” ад 8 мая 2002 года зьвесткі не адпавядаючымі рэчаіснасьці, абражаючымі гонар і годнасцьі і дзелавую рэпутацыю, таксама прасіў спагнаць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 6000 рублёў з абодвух адказчыкаў.
Справу разглядала суддзя Фёдарава М. На судзе была апытаная маці Шыдлоўскага – Раіса Іванаўна і сяброўка Аляксея Ірына Тоўсьцік. Ірына Тоўсьцік сказала, што яны з Аляксеем знаёмыя з 1999 года, што ў іх былі планы на агульнае жыцьцё., але пасьля публікацыі ўзьніклі праблемы. Прадстаўніком А.Шыдлоўскага быў Валянцін Стэфановіч.
Суд прыйшоў да высновы, што распаўсюджаная інфармацыя, нягледзячы на тое, што не адпаядае рэчаіснасьці не зьяўляецца зьняважлівай і не наносіць маральнай шкоды. І такая інфармацыя ў адапаведанасці з п.14 пастановы пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 23.12.99 нумар 15 не патрабуе абвяржэньня.
Інфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна»