Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова
26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што з 15 кастрычніка папярэдняе сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго за ч.2 арт. 188 КК РБ ад 15 траўня 2007 г. за паклёп і несапраўдныя зьвесткі, якія абражаюць гонар і годнасьць загадчыцы Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч, адноўлена.
Нагадаем, крымінальная справа супраць сваральніка самвыдавецкага бюлетэня «Бойкий Клецк», актывіста дэмакратычных сілаў Сяргея Панамарова была ўзбуджаная 29 верасьня 2006 г. пасля таго, як ён падаў у мясцовы райвыканкам заяву аб правядзенні пікету ў абарону палітвязняў. Падчас следства была праведзеная лінгвістычная экспертыза, якая не пацвердзіла факт паклёпу ў публікацыях Панамарова, іпастановай ад 7 чэрвеня 2007 года крымінальная справа была спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства. Аднак ужо 6 ліпеня указаная пастанова была адменена пракурорам Клецкага раёну ў сувязі з непаўнатой праведзенага сьледзтва, а 17 верасьня пасьля правядзеньня дадатковых дзеяньняў зноўку спынена.