viasna on patreon

Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць у крымінальных злачынствах

2007 2007-11-28T17:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву, якую абвінавачваюць у напісаньні палітычнага графіці і якую сёньня выклікалі на допыт у міліцыю, а 20-й гадзіне адпусьцілі дахаты. Допыт доўжыўся пяць гадзінаў.
Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139). Апошняе абвінавачаньне зьвязана з падзеямі 30 кастрычніка, калі нехта падзер на шматкі дзяржаўны сьцяг РБ, які вісеў над будынкам полацкай пракуратуры. Па факту зьнявагі дзяржсымболікі была заведзеная крымінальная справа, і цяпер у гэтым учынку абвінавачваюць Кацярыну Салаўёву.
Супрацоўнікі КДБ правялі сёньня ў пакоі студэнцкага інтэрнату, дзе жыве Кацярына, ператрус, і знайшлі балёнчыкі з фарбаю. Пасьля экспэртызы высьветліцца, ці рабіліся гэтай фарбай палітычныя графіці, што зьявіліся апошнім часам ў Полацку.
Заўтра дзяўчыну мусяць чарговым разам выклікаць у міліцыю.
Кацярыне Салаўёвай 19 гадоў. Яна вучыцца на 2-м курсе гісторыка-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржунівэрсытэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства