viasna on patreon

Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі

2007 2007-12-04T09:49:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rais.jpg

У часе сустрэчы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі. З візытам у Вашынгтоне знаходзіцца дэлегацыя ў складзе сямі чалавек.

Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зьміцер Хведарук і Эніра Браніцкая наведваюць ЗША. Візыт у Амэрыку арганізавала Хэльсынская камісія Кангрэсу ЗША.

4-га сьнежня ў Вашынгтоне Хэльсінская камісія Кангрэсу ЗША ладзіць сустрэчу з прадстаўнікамі аб'яднанай беларускай апазыцыі – паведамляецца ў прэсавым рэлізе камісіі. Удзельнікі беларускага боку – Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Эніра Браніцкая, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Дзьмітры Федарук, Павал Севярынец.

Хэльсынская камісія – камісія бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Гэта дзяржаўнае агенцтва, якое вядзе маніторынг выкананьня ўмоваў "Заключнага акту нарады аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынскага пагадненьня) 1975 году, якія на сябе ўзялі краіны-члены АБСЭ. У Камісію ўваходзяць 9 сэнатараў, 9 членаў Палаты прадстаўнікоў кангрэсу і па адным прадстаўніку ад Міністэрства замежных справаў, абароны і гандлю. Цяпер Камісіяй кіруе Элсі Хасцінгс. Раней яе ачольваў канрэсмэн рэспубліканец Крыстафэр Сьміт адзін з ініцыятараў "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства