Ананіч узнагародзілі за расправу над незалежнай прэсай?
https://spring96.org./be/news/19378
2007
2007-11-21T16:54:00+0200
2007-11-21T16:54:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч удастоеная вышэйшай узнагароды XV Міжнароднай прафесійнай выставы "Прэса-2008", якая адкрылася сёння ў Маскве. На цырымоніі форума ёй уручаны дыплом "За бездакорную дзелавую рэпутацыю". Аднак рэпутацыя ў службоўкі зусім не бездакорная.
За расправу над незалежнай прэсай, вынясенне папярэджанняў і закрыццё выданняў Ананіч была занесеная ў спіс «неўяздных» у краіны ЕЗ і ЗША.