viasna on patreon

Маладафронтаўцы абскардзяць пастановы камісіі

2007 2007-12-10T12:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладзёны не пагаджаюцца з рашэньнем камісіі па справах непаўнагадовых. Нагадаем, 28 лістапада актывістаў "Маладога Фронту" аштрафавалі: Хрысьціна Самойлава атрымала 2.48 мільёнаў рублёў, Іван Шыла 1.86 мільёнаў, а ягоныя бацькі 620 тысячаў руб.
- Мы лічам гэтае рашэньне палітычнаматываваным. У дадатак, затрыньне, складаньне пратаколаў, паседжаньне камісіі адбывалася з грубымі парушэньнямі. Ведаем, што наўрад ці даможамся нейкага посьпеху. Аднак, моўчкі пагаджацца не зьбіраемся. Тым больш, нашыя бацькі не валодаюць такімі сродкамі, каб заплаціць штраф. Плянуем бліжэйшым часам зьвяртацца да сяброў, грамадзкіх арганізацый з просьбаю дапамагчы, - кажа Хрысьціна Самойлава.
Бліжэйшым часам мусяць быць прызначаны даты судовых паседжаньняў, якіх будзе 9. Надалей, маладафронтаўцы маюць намер прайсьці нацыянальныя судовыя інстанцыі і зьвярнуцца ў ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства