viasna on patreon

Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру

2007 2007-12-13T17:56:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці. 

Сёньня Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы з прозьбай правесьці праверку і ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў Палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня, дзеяньні якіх насілі супрацьпраўны характар і ў выніку якіх ён атрымаў фізічныя пашкоджаньні.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства