viasna on patreon

Затрыманых у Берасьці Андрэя Шарэнду і Насту Ільiну пакаралi арыштамi.

2007 2007-12-14T18:58:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 сьнежня ў Берасьці моладзь пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзідэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Каля 15 моладзевых актывістаў руху зладзілі пікет ля будынку консульства Расеі, разгарнуўшу расьцяжкі “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”, "Бывай, нямытая Расея!", "Тату, тату, маскаль лезе ў хату". Юнакі і дзяўчаты перадалі ў консульства петыцыю і раздавалі ўлёткі, калі пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі, якія затрымалі Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду. Спачатку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, а пасьля – у суд.

Судзьдзя Ленінскага райсуду Берасьця Ларыса Назарэнка пакарала актывістку Насту Ільіну пяцьцю суткамі адміністратыўнага арышту, сябра руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду 7-ю суткамі.


 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства