viasna on patreon

Перамога Зьмітра Жалезьнічэнкі

2007 2007-12-14T19:03:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.

7 верасьня З.Жалезнічэнка быў адлічаны з трэцяга курса матэматычнага факультэта. За апошнія два семестры ён не меў пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны і быў выдатнікаў вучобы. Прычынай адлічэння адміністарцыя ВНУ назвала «сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку», выражанае ў тым, што ў жніўні 2007 года З.Жалезнічэнка быў аштрафаваны гаспадарчым судом «за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць».

З.Жалезнічэнка з’яўляўся адным з арганізатараў канцэрта беларускіх бардаў. Сам былы студэнт сваё адлічэнне лічыць палітычна матываваным, паколькі ён з’яўляецца намеснікам старшыні абласной арганізацыі маладзёжнага крыла Партыі БНФ і намеснікам старшыні абласной маладзёжнай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака».

Дзеянні адміністрацыі ВНУ Д.Жалезнічэнка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёна. 5 лістапада суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова адмовіла ў задавальненні скаргі адлічанага студэнта на неправамерныя дзеянні адміністрацыі ВНУ.

«Сумленныя людзі ёсць усюды, у тым ліку і ў судах, — зазначыў у інтэрв’ю БелаПАН праваабаронца Віктар Адзіночанка. — Калі справу разглядала калегія абласнога суда, было відавочна, што людзі імкнуліся разабрацца ў справе Зьмітра, задавалі пытанні. Калі ж скаргу разглядаў раённы суд, было відаць, што вынік мог быць толькі адзін».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства