viasna on patreon

Не бойцеся чытаць незалежныя газеты!

2007 2007-12-14T20:42:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лiст землякам

У Докшыцкiм раёне, куды я прыязджаю з Вiльнюса на сваю радзiму, аказваецца, рызыкоўна падпiсацца на незалежныя газеты. Людзi баяцца гэта рабiць, каб не страцiць працу, бо мясцовыя ўлады па камандзе "зверху" складаюць спiсы тых, хто выпiсвае "оппозиционыне" газеты. А ў большасцi пенсiянераў на падпiску проста не хапае грошай.

Так, мой брат Казiк Ляшчэвiч з Параф'янава i пляменнiца Ала Русакоўская з Крулеўшчыны раней былi падпiсчыкамi "Народнай волi", цяпер жа мусiлi адмовiцца ад гэтага, бо баяцца звальнення з працы. I гэта не пустая пагроза. Кантрактная сiстэма працы, як дамоклаў меч, вiсiць зараз над кожным працаздольным грамадзянiнам краiны.

Нават газету "Наша слова", што з'яўляецца органам ГА "Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны", людзi не выпiсваюць, у тым лiку i настаўнiкi.

Такiх, хто асмелiўся на "подзвiг" у Докшыцкiм раёне зусiм мала. Рады, то цвёрда трымае сваю пазiцыю мая сястра --пенсiянерка з Крулеўчыны Ромця Русакоўская.

Летась я задумаў падарыць падпiску гэтай газеты Параф'янаўскай СШ, выпускнiком якой з'яўляюся. Дык што вы думалi? Дырэктар школы Мiхаiл Немкаловiч з-за гэтага ўзняў цэлы вэрхал, стаў тэлефанаваць: "Дайце мне дапрацаваць да пенсii..."

З гэтага выпадку я звяртаўся ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь з пытаннем: цi маю я права за свой кошт зрабiць для школы падарунак -- газету "Наша слова"? Адказ быў двухсэнсоўны. Уся адказнасць ускладаецца на дырэкцыю школы... А дырэктар незалежных газет баiцца, як чорт ладана.

Балюча, што такое адбываецца на маёй роднай зямлi. Але хочацца сказаць суайчыннiкам: дарагiя, не бойцеся змагацца за сваю годнасць, за свае правы. Гэтаму i дапамагаюць такiя праўдзiвыя газеты, як "Народная воля" i "Наша слова".

Жыве Беларусь!

Юрый ГIЛЬ, старшыня арганiзацыi Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны Вiленскага краю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства